Юнакі з партрэтамі Лапіцкага на лясным ушанаванні.

Юнакі з партрэтамі Лапіцкага на лясным ушанаванні.

1 верасня, у дзень народзінаў Расціслава Лапіцкага, адбыліся разнастайныя акцыі яго памяці.

Гэты юнак мае поўнае права на ганаровае званне Героя Беларусі.

Ён быў родам з вёскі Касута Вілейскага раёна. Ягоны бацька там служыў праваслаўным сьвятаром.

У 1948-1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. У 1950 годзе група была раскрытая. Допыты, катаванні — і прысуд.

Група ставіла сваёй задачай дабіцца незалежнасці Беларусі, што разглядалася савецкім рэжымам як асаблівае злачынства. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі ды Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем. Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

У Касуце захавалася хатка Лапіцкіх. Больш пра Расціслава Лапіцкага ў кнізе: Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. — Мінск: Тэхналогія, 2006.

Акцыі памяці Лапіцкага адбыліся на сядзібах беларускіх суполак у РБ і за межамі. У Смаргоні акцыя памяці Лапіцкага скончылася затрыманнямі мастакоў і жыхароў горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?