Паведамляе чытач Чэл: «БДТУ, інтэрнат № 2. Ходзяць па пакоях і просяць напісаць дзень, калі будзеш галасаваць, і паставіць подпіс. Кажуць, што тым, хто галасуе датэрмінова, пропускі ў суботу ставіцца не будуць. Дарэчы, некаторыя вядуцца на гэты выходны. Яшчэ: большай частцы студэнтаў інтэрнат далі толькі на 2 месяца, дык каменда кажа, што дасць інфу, ці заселяць цябе на ўвесь час, толькі пасля таго як прагаласуеш. Пра дыскатэку ўжо, здаецца, пісалі…»

Чаму народ гвалтам гоняць на датэрміновае галасаванне? Бо ў фальсіфікатараў ёсць неабмежаваныя магчымасці для падмены бюлетэняў і накруткі лічбаў яўкі ў ноч перад апошнім днём галасавання. Іншага тлумачэння гэтай істэрыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0