Зорка амерыканскага кінематографа Леанарда Дзі Капрыа атрымаў апёк ягадзіцаў падчас здымак эратычнай сцэны да фільма Марціна Скарсэзэ «Воўк з Уол-стрыт».

«Няшчасны выпадак» адбыўся падчас здымак эратычнай сцэны, у якой акрамя Дзі Капрыа бралі ўдзел тры дзяўчыны.

Рэжысёр прапанаваў чацвёрцы цалкам расслабіцца і пачувацца нязмушана. Леанарда нязмушана скінуў са сцёгнаў ручнік і падышоў да аголеных дзяўчатаў.

Аднак далей здарыўся канфуз: увайшоўшы ў вобраз, ён рэзка сеў на чорную мармуровую пліту і тут жа падскочыў.

Аказалася, што святло сафітаў моцна нагрэла пліту. Медсястра, якая прысутнічала на здымках, кінулася да акцёра і добра памазала пацярпелую частку яго цела крэмам з алоэ. Пасля невялікага перапынку Дзі Капрыа змог вярнуцца да працы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?