29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч —
Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы — ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змагання».
У верасні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, пакуль не быў у маі 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакарання.
У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне й Радашкавічах.





