Канфлікт Кучынскага з Тозікам: працяг

28.10.2005 / 13:00

У беларускіх вярхах працягваецца вайна за перадзел сфэраў уплыву над прыбытковымі прадпрыемствамі.

24 кастрычніка дырэктар Беларускага мэталюргічнага заводу Мікалай Андрыянаў заявіў, што можа зьвярнуцца ў суд у адказ на ліст эканаміста БМЗ, абнародаваны дэпутатам Віктарам Кучынскім. У лісьце дырэктара БМЗ абвінавацілі ў «прыпісках» і некампэтэнтным кіраваньні прадпрыемствам, што прывяло да шматмільённых стратаў. Аўтар ліста таксама заявіў, што Андрыянаў мае асабісты камэрцыйны інтарэс з С.Сідорскім і А.Тозікам.