У Магілёве шасцікласнік скончыў жыццё самагубствам

07.12.2012 / 20:48

12-гадовы падлетак 4 снежня выскачыў з акна 7-га паверха кватэры і разбіўся. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Хлопчык выхоўваўся ў паспяховай сям'і, лічыўся найлепшым вучнем у класе, на ўліку ў органах па справах непаўналетніх не стаяў.
Падлетак пакінуў перадсмяротную запіску, якая далучана да матэрыялаў следчай праверкі.