ЕС будзе супрацоўнічаць з паліцыямі краін «Усходняга партнёрства»

Агульны бюджэт праграмы, разлічанай на чатыры гады, складае 5 мільёнаў еўра.

02.01.2013 / 18:04

Еўрапейская Камісія прыняла новую праграму падтрымкі супрацоўніцтва паліцэйскіх служб ЕС і краін Усходняга партнёрства.

Праграма прадугледжвае абмен досведам кіравання паліцыяй і барацьбы з трансмежнай злачыннасцю
. Агульны бюджэт праграмы, разлічанай на чатыры гады, складае 5 мільёнаў еўра.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі