Мінчук памёр ад сардэчнага прыступу, калі ўбачыў павешанага брата

Следчыя органы праводзяць праверку па факце гібелі двух братоў-мінчан.

30.01.2013 / 11:25

Як сказаў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, трагедыя здарылася вечарам 28 студзеня ў пад’ездзе дома на вуліцы Якубава ў Ленінскім раёне сталіцы.

50-гадовы мінчанін, які злоўжываў спіртнымі напоямі, асабліва пасля смерці ў лістападзе мінулага года маці, прыйшоў да свайго 49-гадовага брата. Малодшы не пусціў старэйшага да сябе ў кватэру, бо той да таго ж быў хворы на сухоты.

Гаспадар кватэры, які праз некаторы час выйшаў у пад’езд, убачыў свайго брата ў пятлі. Мужчына выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу, а потым яму стала дрэнна. Ад сардэчнага прыступу ён памёр на руках медыкаў.