Школьнік у Мінскай вобласці выпадкова стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў вока таварышу

Інцыдэнт адбыўся ў Крупскім раёне.

31.01.2013 / 12:44

Школьнікі вярталіся пасля ўрокаў дахаты, і адзін з іх — 15-гадовы хлопец — захацеў пахваліцца пнеўматычным пісталетам.

Ён стрэліў і трапіў у вока 13-гадоваму таварышу. З траўмай вока таго даставілі ў бальніцу, ім займаюцца медыкі.

«Стралок» затрыманы згодна з арт.108 (затрыманне па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства) КПК Беларусі.
Крупскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК (хуліганства). Са слоў хлопца, пісталет ён знайшоў каля двух месяцаў назад. Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.