Анамальная з’ява на Гомельшчыне? «Неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла»
Даслаў чытач
Жыхар Гомельскай вобласці ўранку назіраў «анамальную» з’яву, якая на справе аказалася не такой і анамальнай.
12.02.2013 / 20:36
У «Нашу Ніву» звярнуўся жыхар вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і паведаміў пра незвычайную з’яву, якую назіраў сёння зранку.Я на імгненне інстынктыўна спалохаўся. Было цёмна. Але праз момант загарэлася святло ў хаце, а трошкі потым і ліхтары. Пэўне, гэта невялікае палярнае ззянне, бо каб метэор, то колер быў бы аднастайны, белы, ды і святло не адключалася б», — піша спадар Мікалай.«12 лютага, каля 6.30, яшчэ ў цемры, я чысціў ад снегу дарожку. Раптам неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла, пагаслі і ліхтары на вуліцы. Праз пару секунд неба запалала чырвоным, потым ізноў зялёным. Усё доўжылася секунд восем, не даўжэй.
На жаль, імавернасць таго, што мясцовы жыхар назіраў НЛА, астэроід ці такое рэдкае ў Беларусі паўночнае ззянне, дастаткова малая. Хутчэй за ўсё, гэта было эфект таго, што дрэва павалілася на высакавольтныя лініі электраперадач, кажуць у філіі «Акцябрскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга».
Прычынай адключэнняў электрычнасці там называюць моцныя снегапады, якія прыйшлі на Гомельшчыну: снег наліпаў на драты, валіў дрэвы. А падзенне дрэва на высакавольтныя ЛЭП можна ўбачыць кіламетраў за дзесяць,кажа супрацоўнік прадпрыемства. Таксама выявілася, што вёсцы Пружынішчы яшчэ вельмі пашэнціла — электрычнасць там з’явілася адразу пасля адключэння. У іншых населеных пунктах энергазабеспячэнне адсутнічала больш працяглы час.
Асноўная частка інцыдэнтаў здарылася ў нядзелю і панядзелак, але падача электраэнергіі была адноўленая да сённяшняй раніцы. Цягам аўторка адбылася некалькі новых адключэнняў. Па стане на 15:00 12 лютага электрычнасць адсутнічала ў васьмі населеных пунктах і на трох фермах. Але ў «Гомельэнерга» заўпэўнілі, што «сітуацыя не стыхійная і ніяк не адаб’ецца на надоях: усе фермы абсталяваны электрагенератарамі».