Будні фатографа НН: складаны сакавік — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

Сакавіцкі выпуск «Будняў фатографа НН» ад Сяргея Гудзіліна. Тэма амаль толькі адна — складаная беларуская вясна.

31.03.2013 / 10:49

З нядаўняй пары ў мінскім метро новая прафесія — паказваць чорны кружочак цягнікам.

Мінск, 1 сакавіка — радаваліся зарана.

Беларуская палітычная мадэль з канструктара Lego, Мінск.

Трэці дзень вясны, Жодзіна.

Вось так выраблялася вокладка для спецнумара 100 уплывовых беларусаў.

8 Сакавіка, Барысаў.

Вясна быццам бы пачыналася нармальна… Мінск, 10 сакавіка.

Па-вясноваму дэпрэсіўны Мінск.

Найлепшая беларуская рэклама, якую я бачыў за апошні час — недзе недалёка ад Смалявіч.

Мінскі стрыт-арт.

Хавер у Мінску — працаваць на вуліцы прыходзілася вось ў такой спецвопратцы.

Пасля цыклону — дарога на Мінск.

Дзе-нідзе вясна ўсё ж пачала праступаць — пад балконамі шматпавярховікаў напрыклад.

Беларуская вясна, Лагойшчына.

Парад снегавікоў, Мінск.

Сталічныя гурбы, дарэчы, можна паспрабаваць адправіць на які конкурс сучаснага мастацтва.

Бабулькі на жодзінскім кірмашы запэўніваюць, што на дварэ вясна лепш, чым па тэлівізары кажуць пра дэмакратыю.

У штомесячныя справаздачы сюды будуць трапляць фотаздымкі, якія робяццам мімаходам з дапамогай сервісу Instagram. Тут будуць пэўныя выпадковасці, працоўныя будні і проста спантанныя сюжэты з нашага навакольнага асяроддзя. Фармальна — гэта такі міні-блог з карцінкамі за бягучы месяц.

Болей здымкаў у Instagram-акаўнце Сяргея Гудзіліна.

Іншыя будні: Люты.