У Аўгустове зьявіўся беларускі консул

Ён будзе выдаваць візы грамадзянам Польшчы, а таксама іншых краін, якія маюць намер наведаць Беларусь з турыстычнай мэтай, перш за ўсё — беларускую частку Аўгустоўскага каналу.

14.08.2007 / 10:37

Учора ў польскім горадзе Аўгустоў (Падляскае ваяводства) па адрасу вул. Вежбна, 9 пачаўся прыём консульскім супрацоўнікам Рэспублікі Беларусь. Ён будзе выдаваць візы грамадзянам Польшчы, а таксама іншых краін, якія маюць намер наведаць Беларусь з турыстычнай мэтай, перш за ўсё — беларускую частку Аўгустоўскага канала. Гэты консульскі прыём часовы і будзе праводзіцца да 1 кастрычніка гэтага года — на перыяд адкрыцця міжнароднага пагранічнага перахода «Рудаўка—Лясная« (Аўгустоўскі канал).

Леанід Тугарын, «Звязда»