Мінск не збіраецца выдаваць Кыргызстану Бакіева, бо ён грамадзянін Беларусі

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, грамадзяне краіны не выдаюцца іншым краінам.

22.05.2013 / 15:03

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на ананімнага прадстаўніка праваахоўных органаў Беларусі.

Раней СМІ са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамлялі, што Мінск пагадзіўся на перамовы пра экстрадыцыю Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныша.

Нагадаем, што ад красавіка 2010 года Бакіеў пасяліўся ў Беларусі і атрымаў беларускае грамадзянства.