Базартчык №8 запрашае: майстар-класы і спектакль «Мама Му чытае і прыбірае»

Чакаем Вас 26 мая з 11:00 да 13:00. Лофт кафэ (П.Броўкі, 22).

22.05.2013 / 15:19

Запрашаем бацькоў з дзеткамі разам правесці нядзельную раніцу.

На пачатку будуць традыцыйна майстар-класы, у тым ліку па беларускай выцінанцы ад Наталлі Сухой.

У другой часцы мерапрыемства лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая батлейка» пакажа спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

Пастаноўка Святланы Бень і Веранікі Фаміной.

Уваход: 60 000 дзіцячы квіток. Дзеткі да года і дарослыя бясплатна.