БАТЭ адкрыў інфалінію

22.05.2013 / 23:58

З серады ўсім прыхільнікам клуба прапануецца новы сэрвіс - інфалінія ФК БАТЭ.
Патэлефанаваўшы на гарадскі барысаўскі тэлефон 730-888, можна даведацца пра вынік апошняй гульні "жоўта-сініх" і пра час пачатку наступнай, аб набыцці клубнай атрыбутыкі і квіткоў на хатнія матчы каманды.

У запісе інфармацыі прынялі ўдзел Віталь Радзівонаў, Аляксандр Глеб і Арцём Радзькоў.

Для іншагародніх заўзятараў нумар будзе выглядаць так - 801777 30888. Таксама на інфалініі можна датэлефанавацца па тэлефоне Velcom - 8029 1734123 і па тэлефоне МТС - 8033 3755245.