Следчы камітэт: Забойства члена Цэнтрвыбаркама не звязана з яе працай

08.08.2013 / 13:17

Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, забойства Святланы Хіневіч не звязана з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю пацярпелай і носіць бытавы характар. Ужо ўстаноўлена і асоба падазраванага.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на замацаванне атрыманых доказаў.

Па справе прызначана каля дваццаці даследаванняў.

Члена ЦВК Святлану Хіневіч зарэзалі ў яе кватэры 4 жніўня.

СМ