Навальны падзяліўся ў Твітары беларускамоўным допісам

12.08.2013 / 19:39

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны рэтвітнуў (падзяліўся) беларускамоўны допіс карыстальніка @belamova наступнага зместу:

«Дайце электронны кашалёк Сабяніна, зараз яму 30 рублёў адашлю, няхай Следчы камітэт расследуе, чаму замежнікі спансаруюць».

Сабянін — гэта мэр Масквы, супернік Навальнага.

Раней Навальны амаль ніяк не выказваўся на беларускую тэму. Толькі аднойчы ў эфіры Украінскага тэлебачання зазначыў, што інтэграцыя з Беларуссю і Украінай — першасныя задачы знешняй палітыкі Расіі.

ЗП