Рукі яшчэ не забылі: фэст беларускіх рамёстваў у Слуцку

22.09.2013 / 18:52

21 і 22 верасня ў Слуцку прайшло абласное свята рамёстваў «Слуцкія паясы».

На два дні ў сталіцу беларускага рамесніцтва на свята «Слуцкія паясы» з’ехаліся народныя ўмельцы з усёй Міншчыны.

На імправізаваных падворках кожнага з рэгіёнаў дэманстравалася прадукцыя нацыянальнага беларускага рамесніцтва — рушнікі, дываны, ткацкі рыштунак, лялькі і інш.

фота Сяргея Гудзіліна