Вучэнні ў метро працягнуцца да 26 верасня?

Пра гэта гавораць міліцыянты, якія даглядаюць мінакоў у пераходах на станцыі «Кастрычніцкая».

24.09.2013 / 12:46

24 верасня у мінскім метро па-ранейшаму шмат міліцыі — як звычайнай, так і АМАПа. На станцыі метро «Кастрычніцкая» праходзіць узмоцнены нагляд асабістых рэчаў. У прыватнасці, карэспандэнта Еўрарадыё спынілі нават з невялікім заплечнікам.

Падчас дагляду міліцыянт коратка паведаміў, што вучэнні ў метро працягнуцца да 26 верасня.

Нагадаем, што ў панядзелак, 23 верасня, незразумелая сітуацыя ў метро ледзьве не выклікала агульнагарадскую паніку. Станцыя «Плошча Якуба Коласа» была закрытая прыкладна каля гадзіны, яшчэ на некалькіх дзяжурыла мноства міліцынтаў, медыкі, АМАП. Пры гэтым супрацоўнікі МНС і МУС устрымліваліся ад каментароў.

Афіцыйнае паведамленне пра вучэнні ў метрапалітэне з’явілася толькі ўвечары.

Згодна з сайтам ГУУС Мінгарвыканкама, у метро праходзілі вучэнні праваахоўных органаў. Падкрэсліваецца, што яны адбываліся ва «ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных».