Надвор'е на сераду: халодна

24.09.2013 / 15:08

У сераду, 25 верасня, на большай частцы нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1..+7°С, у асобных раёнах Віцебскай вобласці — слабыя замаразкі да 0..-2°С, максімальная тэмпература днём +7..+13°С.

У чацвер-пятніцу, 26-27 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты.

Ноччу паветра будзе ахалоджвацца да +1 .. +6°С, дзе-нідзе прагназуюцца замаразкі да 0 .. -3°С; максімальная тэмпература паветра днём не перавысіць +6 .. +11°С.