NYT: «Вашынгтонскага стралка» атакавалі нізкачастотнымі хвалямі

У электронным лісце, пакінутым Ааронам Алексісам, які забіў 12 чалавек на базе ВМС, гаворыцца, што ўрад атакаваў яго мозг з дапамогай электрамагнітных нізкачастотных хваляў.

26.09.2013 / 10:20

Пра гэта піша The New York Times.

У дакуменце, які выконвае функцыю перадсмяротнай запіскі, гаворыцца, што цягам трох месяцаў Алексіс падвяргаўся апрамяненню хвалямі, генераванымі ваенна-марскім флотам. Менавіта гэта і стала прычынай яго атакі на базу ВМС.

Паводле звестак следчых, Алексіс таксама напісаў, што «ён быў гатовы памерці ў атацы і прыняў смерць як непазбежны вынік яго дзеянняў». За месяц да інцыдэнту Алексіс расказаў паліцыі ў Ньюпорце, што ён «чуе голас мікрахвалевай печы».