Лукашэнка сёння правядзе чарговую прэс-канферэнцыю

Гэтым разам ён сустрэнецца з прадстаўнікамі СМІ краін СНД

21.10.2013 / 08:59

Справаздача з яе запланаваная ў праграмах тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» (пачатак а 21-й). Мяркуецца, што гэта будзе трохгадзіннае мерапрыемства. Жывой трансляцыі з прэс-канферэнцыі не будзе.

Нагадаем, 11 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікам расійскіх рэгіянальных СМІ. Яна працягвалася пяць з паловай гадзінаў