Пытанне аб увядзенні Расіяй візавага рэжыму з краінамі СНД не ініцыявалася

22.10.2013 / 14:41

Пытанне аб увядзенні Расіяй візавага рэжыму з краінамі СНД не ініцыявалася і не абмяркоўвалася, на парадку дня яно сёння не стаць.

Аб гэтым падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры статутных і іншых органах Садружнасці Васіль Пугачоў.

Нагадаем, ідэя ўвядзення візавага рэжыму паміж РФ і краінамі СНД узнікла ў грамадстве на фоне пагромаў на нацыяналістычнай глебе, што адбыліся ў маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва.

«Увядзенне віз — гэта не выйсце з сітуацыі, — заявіў Пугачоў. — І, як правіла, узмацненне візавага рэжыму — гэта крок назад у параўнанні з тымі дасягненнямі, якія ўжо ёсць.

Патрэбны іншыя меры, іншыя дзеянні, з разумным выкарыстаннем тых свабод, якія ёсць на сёння па ўзаемным перамяшчэнні грамадзян». У прыватнасці, паводле яго слоў, гэта тычыцца і пытанняў працоўнай міграцыі.