У Мінску затрыманы лідар нацболаў Яўген Контуш

23.10.2013 / 10:48

Каля 9 гадзіны раніцы 23 кастрычніка ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы  лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш.

Прычына затрымання пакуль невядомая. Таксама не адказвае мабільны тэлефон актывіста гэтага руху Дзмітрыя Паліенкі.

Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць саміт краін СНД у Мінску.