Еўра скочыў на 80 рублёў — да 12 590, чарговы максімум

23.10.2013 / 11:28

23 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.

Трэція таргі беларускі рубель не змяніўся да даляра — 9 150 рублёў.

Еўра вырас на Br80 да 12 590 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br1,5 да 288 рублёў.