На чацвер прагназуюць пацяпленне да +15—18°С

23.10.2013 / 12:25

Уначы ў некаторых раёнах, днём, 24 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12°С, па паўночным усходзе — да 2—5°С,

днём будзе плюс 9—15°С, у паўднёвых раёнах — да 18°С.

Такі характар надвор'я адпавядае зялёнаму ўзроўню небяспекі.