Турнір у Стамбуле. Азаранка прайграла Янкавіч

23.10.2013 / 21:41

На выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), што праходзіць у Стамбуле, Вікторыя Азаранка ў другім матчы групавога турніру прайграла Елене Янкавіч з Сербіі -- 4:6, 3:6.

Учора Вікторыя перамагла Сару Эрані, а ў пятніцу згуляе з кітаянкай На Лі. Каб выйсці ў паўфінал, трэба перамагаць.

Год таму Азаранка ў паўфінале ў Стамбуле саступіла Марыі Шарапавай.