У пятніцу еўра зрабіў чарговы скачок — да 12 670 рублёў

25.10.2013 / 11:28

25 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Беларускі рубель знізіўся да даляра, які паўтарыў гадавы максімум, еўра паставіў чарговы максімум.

Курс даляра ўмацаваўся на Br10 да 9 170 рублёў.

Еўра вырас на Br50 да 12 670 рублёў.

Курс расійскага рубля не змяніўся — 289,5 рубля.