У Тайландзе патануў паром з пасажырамі, загінулі пяць чалавек

03.11.2013 / 17:02

Пасажырскі паром, на борце якога знаходзілася больш за 50 чалавек, затануў у нядзелю ўвечары ля ўзбярэжжа тайландскага горада Патайя.

Па дадзеных мясцовых СМІ, судна вярталася ў Патайю з выспы Да Лан. Гэта быў апошні вячэрні рэйс з вострава на мацярык.

Інцыдэнт адбыўся ў 100 метрах ад берага. У выніку катастрофы загінула не менш за пяць чалавек.