Прагноз надвор'я на аўторак

04.11.2013 / 13:57

5 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе 5-10 м/c, з парывамі да 14 м/c.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, днём паветра прагрэецца да 9—15 вышэй за нуль.