Моцны вецер абясточыў 200 вёсак у Віцебскай вобласці

04.11.2013 / 15:24

Больш за 200 населеных пунктаў у Віцебскай вобласці былі абясточаны з-за моцнага ветру.

Аварыйныя адключэнні электразабеспячэння населеных пунктаў і сельскагаспадарчых аб'ектаў адбыліся ў Глыбоцкім, Віцебскім, Полацкім і Аршанскім раёнах.

Па стане на 13.30 з 203 абясточаных населеных пунктаў застаюцца без электраэнергіі 70.

Найбольш сур'ёзныя наступствы стыхіі ў Глыбоцкім і Полацкім раёнах.

Паводле БелТА