Вольга Класкоўская застанецца ў турме на 7 год

Апеляцыйны суд зменшыў пакаранне грамадзянцы Вользе Класкоўскай на адзін год зняволення.

05.11.2013 / 13:34

Такое рашэнне абвясціў сёння апеляцыйны суд. Класкоўскую абвінавацілі ў замаху на забойства мужа — шведскага грамадзяніна турэцкага паходжання Гёкая Бэзгіна.

Ацэнка дзеянням Вольгі Класкоўскай засталася ранейшай. Пакаранне змякчылі, бо было высветлена, што Вольга доўгі час жыла ў стане псіхалагічнага стрэсу і прэсінгу.

Грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка. Суд, які адбыўся 23 жніўня, прысудзіў Вользе восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон.