Сяброўскае падарожжа «Па Нарачанскім краі» — 17 лістапада
Запрашаем 17 лістапада 2013 г. у чарговую захапляльную вандроўку з «Куфэркам падарожжаў».
16.11.2013 / 12:42
Падчас падарожжа можна пазнаёміцца з касцёламі пач. XVII – пач. ХХ стст., палацамі, паркамі, гістарычнай забудовай у Свіры, Кабыльніку, унікальнымі прыроднымі ландшафтамі, краявідамі азёр Нарач, Мястра ды Свір.
А больш дакладна пабачыць:
Шэметава – рэшткі сядзібы Скірмунтаў Шэметаўшчызна, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі пач. ХІХ ст.
Засвір – Троіцкі касцёл і кляштар кармелітаў пач. XVIII ст., нямецкія вайсковыя могілкі 1915 – 1918 гг.
Свір – касцёл Св. Мікалая XVII – пач. XX стст., местачковая забудова, замчышча з краявідамі на возера Свір.
Камарова – сядзібна-паркавы ансамбль Хамінскіх кан. XIX – пач. XX стст.
Канстанцінава – касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі др. пал. XIX ст.
Нарач (мястэчка Кабыльнік) – касцёл Св. Андрэя пач. XX ст., царква Св. Іллі 60-х гг. XX ст.
Мядзель – касцёл Маці Божай Шкалпернай 1754 г.
Краявіды возера Нарач.
Цана падарожжа — 250 тыс. бел. руб.
Кантакты для запісу:
(029) 169-48-11; (029) 111-73-32.
meliashkevich@gmail.com; antonastapovicz1@gmail.com.