Злодзей прабіў сцяну ў сельпо і вынес спіртное

12.11.2013 / 12:18

Злодзей пранік у сельскую краму Акцябрскага райспажыўтаварыства (Гомельская вобласць) у вёсцы Новая Дуброва, праламаўшы сцяну складскога памяшкання.

Трапіўшы такім няхітрым шляхам у краму, мужчына забраў спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы і прадукты. Супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу злодзея.

Гэта 50-гадовы мужчына. Частка скрадзенага канфіскавана.

Высветлілася, што сельмаг абсталяваны GSM-сігналізацыяй, але яна была няспраўная.