У чэмпіянаце па хакеі ўстаноўлены антырэкорд наведвальнасці

14.11.2013 / 10:23

Згодна з пратаколам матча «Юнацтва» — «Ліда», які прайшоў у сераду ў крытым катку ў Парку Горкага ў Мінск сустрэчу наведалі 50 заўзятараў, што стала антырэкордам наведвальнасці гэтага чэмпіянату экстралігі (чэмпіянат краіны па хакеі).

«Юнацтва» з'яўляецца найменш наведвальнай камандай беларускага першынства (у сярэднім — 277 чалавек).

Больш за ўсё гледачоў збірае «Нёман» — 1 646 чалавек.