Еўрарадыё працягнулі акрэдытацыю ў Беларусі

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Яна змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

15.11.2013 / 09:19

Пасведчанне аб адкрыцці ў Беларусі карэспандэнцкага пункта «Еўрапейскага радыё для Беларусі» працягнута да 10 лістапада 2014 года.

Еўрарадыё існуе ад 2005 года, вяшчанне распачалося з лютага 2006-га. У Беларусі карэспандэнцкі пункт працуе ад лістапада 2009 года. На сённяшні дзень акрэдытаваныя 10 журналістаў, галоўным рэдактарам карпункта з'яўляецца Віталь Зыблюк.