Талака ў Зембіне: валанцёры ўзнялі з зямлі каменны крыж і старыя надмагіллі — фота і відэа

17.11.2013 / 11:32

Фота barysau.by.

16 лістапада грамада энтузіястаў правяла талаку на старых могілках з пахаваннямі канца XVIII – пачатку ХХ стст. Некропаль знаходзіцца каля руінаў касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Людзі ачышчалі ад глебы замшэлыя імёны памерлых і эпітафіі, а таксама старанна іх занатоўвалі.

Мерапрыемства ініцыявала Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Болей фотаў глядзіце тут.