На лаве падсудных гвалтаўнікі малалетніх — бацька з сынам

20.11.2013 / 11:54

У Светлагорскім раённым судзе пачаўся працэс супраць 43-гадовага памочніка выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу: ён абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўнагадовых.

Пацярпелыя ў гэтай крымінальнай справе — дачка гвалтаўніка, у дачыненні да якой гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару пачаліся з дзесяцігадовага ўзросту, а таксама тры дзяўчынкі-сіроты — ім цяпер 12, 13 і 15 гадоў.

Адна з іх ужо нарадзіла дзіця ад прыёмнага бацькі.

Гвалтаўніку пагражае ад 8 да 15 гадоў турэмнага зняволення.

У гэтым жа судзе разглядаецца і крымінальная справа ў дачыненні да 16-гадовага сына былога кіраўніка дзіцячага дому. Паводле следства, падлетак таксама гвалціў траіх сацыяльных сіротаў.

Абодва працэсы вядуцца ў закрытым рэжыме ў прысутнасці педагогаў.