Вучымся па-беларуску: набор у дзіцячы гурток для дзетак 2-3-х гадоў

21.11.2013 / 11:15

Паважаныя бацькі! У Менску пачынаецца набор у дзіцячы гурток для дзетак 2-3-х гадоў і іх бацькоў, дзе прафесійны псіхолаг на беларускай мове будзе рыхтаваць Вашых дзетак да садка.

Там Вас чакае шмат чаго цікавага і карыснага! Каб пачалася праца гуртка, трэба сабраць групу мінімум з 5 чалавек. Падрабязней можна даведацца, даслаўшы ліст на belsadki@gmail.com ці ў суполке на VK (https://vk.com/mova_dzecyam) ці Facebook (https://www.facebook.com/groups/575303142506886/). Ініцыятыва называецца «Вучымся па-беларуску».