Прараба закаталі ў бетон за затрымку заробкаў

28.11.2013 / 10:12

У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) на будаўнічай пляцоўцы знойдзена цела мужчыны, залітае бетонам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па версіі следства, рабочыя залілі брыгадзіра ў бетон, бо ён не спяшаўся плаціць ім заробак, паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне Следчага камітэта Расіі.

Цела 33-гадовага мужчыны знайшлі ў панядзелак у лёхах дома на вуліцы Вялікая Пакроўская, а расправіліся з ім, як мяркуе следства, яшчэ 15 лістапада.

Паводле звестак расійскай паліцыі, дзевяць рабочых выставілі прэтэнзіі брыгадзіру. Узнікла спрэчка, рабочыя жорстка збілі свайго брыгадзіра металічнай трубой і арматурай.

Цела прараба залілі бетонам у падлозе цокальнага паверха будынка. Двое падазраваных затрыманыя, працягваюцца пошукі астатніх.