Мілінкевіч падзякаваў Віталю Клічко

28.11.2013 / 09:17

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч ад імя арганізацыі даслаў ліст падтрымкі лідару ўкраінскай партыі «УДАР» Віталю Клічко.

У лісце выказана салідарнасць з «дзеяннямі ў справе абароны еўрапейскіх каштоўнасцяў, у прыватнасці з акцыямі пратэсту супраць рашэння Урада Украіны прыпыніць падрыхтоўку да падпісання Дамовы аб Асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам».

«Мы лічым такія дзеянні ўкраінскіх уладаў, прычынай якіх ёсць страх Віктара Януковіча перад стратай улады і расійскі шантаж з бонусамі ад Уладзіміра Пуціна, злачынствам супраць народа Украіны», - піша Мілінкевіч і дадае: «Ад Вашай барацьбы і перамогі сёння залежыць не толькі будучыня Украіны, але і Беларусі».