Карл Більт: Пазіцыя ЕС па Беларусі застаецца ранейшай

29.11.2013 / 14:43

Пазіцыя Еўрасаюза па Беларусі застаецца ранейшай, заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у каментары БелаПАН у рамках саміта Усходняга партнёрства ў Вільні 29 лістапада.

«Нашы патрабаванні застаюцца ранейшымі — вызваленне палітвязняў і крокі па дэмакратызацыі», — сказаў ён.

Паводле слоў Більта, падчас саміта тэма палітвязняў у Беларусі «згадвалася некалькімі лідарамі ў іх выступах», у той час як міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сваім выступе гэтую тэму не закранаў.

«Але Макей ведае, што павінна быць зроблена. Думаю, што ў яго ёсць магчымасць паўплываць на вырашэнне гэтых пытанняў», — сказаў кіраўнік МЗС Швецыі.

{POLL#160}