Моцныя маразы прыйдуць у другой палове снежня

04.12.2013 / 22:10

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«З-за пранікнення на тэрыторыю краіны халоднага паветра тэмпературы могуць апусціцца да мінус 10—15 градусаў, па паўночным усходзе — да 16—18 градусаў марозу», — сказаў сіноптык.

Але ў цэлым гэты снежань будзе цяплейшы, чым у мінулым годзе, калі ў другой палове месяца тэмпература паветра даходзіла да мінус 24 градусаў.