На Майдане ў Кіеве сабралася 20 тыс. чалавек

12.12.2013 / 14:32

На Майдане Незалежнасці сабраліся каля 20 тысяч мітынгоўцаў.

Пяцітысячная калона мітынгоўцаў прыйшла з-пад Генпракуратуры, дзе заклікала спыніць пераслед актывістаў.

Мітынгоўцы падчас шэсця выкрыквалі «Кіеў, уставай!», а калі праходзілі міма Нацбанка і Адміністрацыі Прэзідэнта, скандавалі «Ганьба!» і «Банду гэць!».

Зараз на Майдане Незалежнасці праходзіць малебен.