КХЛ. «Дынама» атрымала другую запар перамогу

23.01.2014 / 22:27

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» на «Мінск-Арэне» па булітах перамагло «Северсталь» - 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 1:0, вырашальны буліт — Калюжны).

Пасля 47 гульняў у «Дынама» 46 балаў, апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Нагадаем, што мінчукі згубілі нават тэарэтычныя шанцы на плэф-оф.

Да канца чэмпіянату засталося правесці сем гульняў. Наступныя тры гульні таксама ў Мінску: з «Атлантам» (25 студзеня), СКА (27 студзеня), «Лакаматыў» (29 студзеня)