Па Гомельшчыне да мінус 28: прагноз надвор'я на нядзелю

25.01.2014 / 14:53

Тэмпература паветра па паўднёвым усходзе Беларусі ноччу і раніцай 26 студзеня панізіцца да мінус 25—28 градусаў.

Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па Брэсцкай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. У асобных раёнах краіны шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе усходнім умераным.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 18—24 градусы, па паўднёвым усходзе — ад 25 да 28 градусаў марозу. Удзень будзе 9—15 градусаў са знакам мінус.

БелТА