Студэнты з Брэсцкай вобласці будуць працаваць у кейтэрынгу на Алімпіядзе ў Сочы

04.02.2014 / 09:31

Маскоўская кейтэрынгавыя кампанія «Андрэ» пры садзейнічанні БРСМ праводзіць у Брэсцкай вобласці набор студэнтаў для працы на Алімпіядзе ў Сочы. Чакаецца, што хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць на аб'ектах грамадскага харчавання. Набіраюць студэнтаў з Брэсцкага «палітэха» і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Пінску.

Кампанія «Андрэ» з'яўляецца асноўным інвестарам ААТ «Гасцінічны комплекс «Прыпяць» у горадзе Пінску. У «Прыпяці» праходзяць практыку студэнты з факультэта турызму і гасціннасці Палескага ўніверсітэта, таму такі выбар зразумелы.

1 лютага на Алімпіяду адправіліся каля 80 чалавек з Пінска і 55 з Брэста. Як паведаміў адзін са студэнтаў, за працу абяцалі заплаціць прыкладна 6 мільёнаў рублёў. Беларускіх, не расейскіх.

УФ