У заапарку Даніі вырашылі забіць яшчэ адну жырафу

13.02.2014 / 13:34

Яшчэ адзін дацкі заапарк заявіў пра свае планы забіць жырафу, каб перашкодзіць праграме далейшага развядзення жывёл. Самец з'яўляецца цёзкам Марыуса, якога забілі 9 лютага ў заапарку Капенгагена.

Пад пагрозай забойства жырафа Марыус, які жыве ў заапарку «Ютландыя-Парк».

Як і ў выпадку з капенгагенскім цёзкам, Марыуса прызналі непрыдатным для нашчадкаў. Заапарку давядзецца ўсыпіць яго, каб ім адправілі самку для суседа Марыуса па вальеры.

Супрацоўніца заапарка Яні Поулсен патлумачыла, што ва ўстанове гатовыя выканаць рашэнне аб забойстве Марыуса, нягледзячы на скандал, звязаны з яго цёзкам з Капенгагена.

Жырафу Марыуса з Капенгагенскага заапарка забілі ў пачатку лютага з пнеўматычнага арбалета, каб не дапусціць імбрыдынгу (скрыжавання з іншымі асобінамі той жа папуляцыі). Працэс забойства і ўскрыцця правялі ў прысутнасці наведвальнікаў заапарка.

Справа займела немалы рэзананс у грамадстве.