Беларусь і Эфіопія абмеркавалі перспектвы супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі і ірыгацыі

13.02.2014 / 21:08

13 лютага адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрыя Купталя з дзяржаўным міністрам водных рэсурсаў і энергетыкі гэтай краіны Ато Вандыму Тэкле. 

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі і ірыгацыі. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню магчымасцяў паставак беларускай кар'ернай, дарожна-будаўнічай і іншай тэхнікі, а таксама энергаабсталявання ў Эфіопію. 

Ато Вандыму Тэкле выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галіне паставак абсталявання для развіцця энергетычнага сектара эканомікі Эфіопіі.