19-гадовы юнак пад уздзеяннем спайсу выпадкова забіў сябе

асцярожна, шакуючыя фота

17.02.2014 / 14:14

У Мінскім раёне 19-гадовы малады чалавек, знаходзячыся пад уздзеяннем спайса, выпадкова забіў сябе.

У ноч на 14 лютага ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі звярнулася 39-гадовая жыхарка пасёлка Прывольнае. Жанчына распавяла, што ў яе ў кватэры памёр 19-гадовы малады чалавек, сябар сына.

Напярэдадні трое сяброў (аднаму з якіх 18 гадоў, іншым — па 19) пакурылі спайс — сінтэтычны наркотык, аналаг марыхуаны.

Наркатычнае ап'яненне перарасло ў аднаго з прыяцеляў у востры псіхоз: малады чалавек кідаўся па кватэры, уцякаў ад сяброў, перастаў разумець, дзе ён і што адбываецца. У нейкі момант юнак з разбегу выскачыў праз акно на балконе.

Асколкамі шкла ён атрымаў шматлікія парэзы рук, шыі і спіны. Ад страты крыві і болевага шоку малады чалавек памёр да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі.

Так выглядаў пакой пасля здарэння (фота з сайта Мінскай абласной міліцыі)